На "Славянскі базар" прыедуць непатрабавальныя зоркі - Р.Бас

15 чэрвеня, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. На "Славянскі базар у Віцебску" прыедуць непатрабавальныя зоркі. Расказаў на прэс-канферэнцыі, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, генеральны дырэктар цэнтра культуры "Віцебск", дырэктар дырэкцыі фестывалю Радзівон Бас. Дырэктар фестывалю вельмі цёпла адгукнуўся аб цяперашніх удзельніках фестывалю, сказаўшы, што ніхто з іх не прад'яўляў арганізатарам невыканальных патрабаванняў. І гэта пры тым, што цяперашняя афіша багатая зорнымі імёнамі: Леў Лешчанка, Валерыя, Ірына Алегрова, Уладзімір Вінакур, Максім Дунаеўскі, Лаліта, Надзея Бабкіна, Алсу. Што тычыцца замежных выканаўцаў з сусветнымі імёнамі Крыса Нормана, Саманты Фокс, то іх прывозіць нямецкая прадзюсарская кампанія. Як адзначыў Радзівон Бас, гэта гарантуе мінімум пасрэднікаў і рэальна выканальныя патрабаванні да ўмоў знаходжання і выступлення артыстаў. "Зоркі ў плане бытавых райдараў непатрабавальныя", - сказаў ён. А вось тэхнічныя райдары прымусяць папацець віцебскіх гукарэжысёраў і святлатэхнікаў. На цяперашнім фестывалі нямала канцэртаў, якія выконваюцца ўжывую, а да такіх выступленняў спявачкі асабліва патрабавальныя. Напрыклад, Сяргей Пянкін, упершыню выступаючы на фестывалі, хоча паказаць на канцэрце максімум спецэфектаў, не ўлічваючы асаблівасці Летняга амфітэатра. Аднак арганізатары паабяцалі прыкласці ўсе намаганні, каб дапамагчы артысту выступіць ва ўсім бляску яго майстэрства.-0-