На будаўніцтва ў Полацку новага дзіцячага садка з басейнам будзе затрачана больш за Br8,5 млн
У полацкім мікрараёне Аэрапорт узвядуць дзіцячы сад на 200 месцаў, на яго будаўніцтва будзе затрачана больш за Br8,5 млн. Пра гэта паведамілі ў Полацкім райвыканкаме.
У маладым мікрараёне Полацка дзякуючы інтэнсіўнай жылой забудове расце колькасць маладых сем'яў і дзетак. Тут ёсць тры ўстановы дашкольнай адукацыі агульнай умяшчальнасцю ў 950 месцаў, куды ходзяць малыя ад 2 да 7 гадоў. Аднак гэтага недастаткова для мікрараёна, які расце. Яшчэ каля 200 хлопчыкаў і дзяўчынак запісаны ў чаргу на дзіцячы сад, і 135 з іх бацькі пакуль вымушаны вадзіць у іншыя мікрараёны. "Праект будаўніцтва новага дзіцячага саду прадугледжвае ўзвядзенне сучаснага ўтульнага будынка на 200 месцаў, 55 з якіх будзе прызначана для дзяцей ясельнага ўзросту (такіх будзе 4 групы), а таксама 24 месцы для дзяцей з аслабленым здароўем (2 групы)", - адзначылі ў райвыканкаме.
Гэта будзе трохпавярховы будынак складанай формы, які складаецца з функцыянальных блокаў: памяшканні груп, медыцынскі блок, пральня, харчаблок, басейн, фізкультурна-аздараўленчы блок, блок эстэтычнага выхавання, службова-бытавыя памяшканні. Блок эстэтычнага выхавання будзе размяшчацца на верхнім паверсе і ўключаць у сябе залу для музычных заняткаў, універсальнае памяшканне для дзіцячай творчасці і камп'ютарны пакой на тры месцы.
На прылеглай тэрыторыі будуць добраўпарадкаваны дзіцячыя групавыя пляцоўкі і для старэйшых, і для малодшых груп, спартыўныя пляцоўкі, пляцоўка для навучання дзяцей правілам дарожнага руху і пляцоўкі гаспадарчага прызначэння. Іх упрыгожаць малымі архітэктурнымі формамі. Новы дзіцячы сад не толькі будзе знаходзіцца ў крокавай даступнасці, але і забяспечыць карэкцыйную накіраванасць адукацыйнага працэсу.
Паводле плана будаўніцтва запатрабаванай сучаснай дашкольнай установы завершыцца да наступнага навучальнага года.

БЕЛТА.