На тэхніцы будуць працаваць маладыя механізатары - аграрыі Віцебскай вобласці прымаюць трактары МТЗ

На новай тэхніцы МТЗ, якая паступае на прадпрыемствы Віцебскай вобласці, будуць працаваць маладыя спецыялісты, паведаміў журналістам намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Міхаіл Прыдыбайла.

Міхаіл Прыдыбайла распавёў, што ў паўночным рэгіёне больш за 6 тыс. трактароў, з іх 1189 энергонасычаных. Парк састарэў і больш чым напалову зношаны. Цяперашняе абнаўленне складзе каля 5,6% ад усіх трактароў.

"На новую тэхніку МТЗ прыйдуць працаваць маладыя людзі. Гэта пазітыўна адаб'ецца на працы. Акрамя таго, гэта яшчэ вельмі сур'ёзная маральная падтрымка: на такім трактары прыемней, надзейней і выгадней працаваць, таму што ён практычна не ламаецца і можна зарабляць вялікія грошы. Новая тэхніка дазваляе тэхнолагам укладацца ў аптымальныя тэрміны - своечасова узараць, закультываваць, пасеяць і г.д.", - сказаў намеснік старшыні аблсельгасхарча.

МТЗ 20 снежня адправіў у Віцебскую вобласць 240 трактароў BELARUS. Сярод атрымальнікаў - Віцебскі мясакамбінат, на які паступіць 55 трактароў, з іх 12 энергонасычаных. Большая частка тэхнікі ўжо прыйшла, астатнюю даставяць па чыгунцы.

Малады механізатар мясакамбіната Максім Мярэшчанка раней працаваў на менш магутнай тэхніцы. Цяпер яму даверылі энергонасычаны BELARUS-3522. "Галоўнае, што ён магутнейшы і камфортнейшы. Гэта адчуў учора на трасе, калі везлі тэхніку з Мінска. Падчас сельгасработ гэта будзе добрая дапамога", - падзяліўся механізатар.

Максім Мярэшчанка

Начальнік упраўлення па раслінаводстве і механізацыі Віцебскага мясакамбіната Алёна Юрыненка дадала, што раней адным энергонасычаным трактаром даводзілася араць, сеяць і апрацоўваць глебу. З паступленнем новых адзінак тэхнікі аграрыі змогуць прадуктыўней працаваць і выкарыстоўваць прычапное абсталяванне.

Алёна Юрыненка

"З новымі трактарамі пасяўная кампанія пойдзе значна хутчэй, зможам яе завяршыць у больш аптымальныя тэрміны", - сказала спецыяліст.

У Віцебскую вобласць МТЗ адправіў 240 трактароў. Усяго кантрактамі прадугледжана пастаўка 354 адзінак тэхнікі, у тым ліку 70 энергонасычаных трактароў, на агульную суму Br42,8 млн. Машыны адправяцца ў амаль 40 аграпрамысловых арганізацый вобласці, у тым ліку на Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат, Верхнядзвінскі МСЗ, Пастаўскі малочны завод, Полацкі малочны камбінат, Віцебскі мясакамбінат і Аршанскі мясакансервавы камбінат. Трактары, што засталіся пасля масавай адгрузкі, плануюць даставіць у паўночны рэгіён да канца года.-0-

БЕЛТА.