На Віцебшчыне ўшанавалі перадавікоў жніва
Кіраўніцтва Віцебскага аблвыканкама павіншавала экіпажы з сельскагаспадарчай эксперыментальнай базы «Усце». Гэта браты-камбайнеры Алег і Міхаіл Кісялёвы, а таксама моладзевы экіпаж Сяргея Споткая і Дзмітрыя Бацюкова. Менавіта яны адкрылі лік тысячнікаў у Прыдзвінне.
У першага тандэму ўжо намалочана 1155 тон збожжа. У другога — 1221 тона. Ад Віцебскага аблвыканкама, Аршанскага райвыканкама, а таксама ад абкама і райкама прафсаюза работнікаў АПК яны атрымалі граматы і каштоўныя прызы. Ёсць у Аршанскім раёне і трэці экіпаж-тысячнік. Працуе ён у ААТ «Маяк Высокае». Гэта бацька і сын Маршалавы, Анатоль і Андрэй, якія на айчынным камбайне КЗС-1218 намалацілі ўжо 1096 тон збожжа.
Што ж тычыцца самай высокай ураджайнасці, то, па словах намесніка старшыні Аршанскага райвыканкама Канстанціна Савіна, яе падчас уборачнай пасяўной-2015 дэманструюць хлебаробы СПК «Ларынаўка»:
— Яны намалочваюць больш за 65 цэнтнераў збожжа з гектара. Гэта вельмі добры вынік. Сёння ў цэлым па раёне намалочана каля 63 тысяч тон збожжа. Убрана больш за 47 працэнтаў плошчаў. Калі пагодныя ўмовы і тэмп працы не зменяцца, то жніво мы зможам завяршыць на працягу двух тыдняў.
Сяргей ГОЛЕСНІК, СБ Беларусь Сегодня. Фота «Аршанская газета».