На Віцебшчыне да 2015 года запланавана будаўніцтва 8 біягазавых комплексаў
Альтернатыўным варыянтам замены прыроднага газу з’яўляецца біягаз. Больш танны паліўны рэсурс можна атрымліваць, выкарыстоўваючы прамысловыя і бытавыя адходы. На Віцебшчыне да 2015 года запланавана будаўніцтва 8 біягазавых комплексаў. Тры з іх будуць працаваць на звалачным біягазе, чатыры – на адходах сельскагаспадарчай вытворчасці.
Інвестыцыйныя кантракты на ўзвядзенне гэтых аб’ектаў на палігонах цвёрдых камунальных адходаў у Віцебску, Оршы і Наваполацку заключаны са шведскай кампаніяй. У мінулым годзе першы такі комплекс уведзены ў эксплуатацыю ў Оршы. Як паказвае практыка, будаўніцтва падобных установак паблізу жывёлагадоўчых ферм дае магчымасць не толькі эканоміць паліўныя рэсурсы, але і атрымліваць высокаякаснае арганічнае ўгнаенне, паляпшаць экалагічную абстаноўку. Для рэалізацыі праектаў у сельскай мясцовасці нашай вобласці вядзецца пошук інвестара.