На Віцебшчыне абласны этап праекта «Уладар сяла» пройдзе ў фармаце анлайн

На Витебщине областной этап проекта «Властелин села» пройдет в формате онлайн
– Старт падрыхтоўкі да абласнога этапу дадзены 11 чэрвеня. З гэтага дня нашы тэрытарыяльныя арганізацыі БРСМ пачалі прымаць заяўкі на ўдзел у конкурсе. Дарэчы, прыняць удзел у ім могуць маладыя сем'і з дзецьмі, якія больш за 3 гады пражываюць у сельскай мясцовасці, і дзе хаця б адзін з сужэнцаў не дасягнуў 31 года. Канкурантам трэба падрыхтаваць дзесяціхвілінны відэаролік пра сваю сям'ю, эсэ на тэму «Мая сям'я самая лепшая» і фатаграфіі для напаўнення кантэнту ў сацсетках, – распавёў другі сакратар абкама БРСМ Уладзімір Бабічаў.

24 чэрвеня ўсіх удзельнікаў абласнога этапу праекта аб'яднае адкрыты дыялог на тэму «Шчаслівая сям'я – шчаслівая краіна», які пройдзе ў фармаце анлайн і таксама будзе ўлічвацца пры падвядзенні вынікаў.

Сям'я-пераможца абласнога этапу стане вядомая 1 ліпеня і прадставіць Віцебскую вобласць у фінале конкурсу, які пройдзе 10 – 11 ліпеня падчас свята «Купалле» у аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці.

Штогадовы праект «Уладар сяла» накіраваны на павышэнне ролі і значэння сям'і як найважнейшага сацыяльнага інстытута грамадства, падтрымку маладых сямейных пар, якія пражываюць на сяле, і праводзіцца штогод для прасоўвання гістарычных, культурных і сямейных каштоўнасцей, умацавання традыцый беларускай вёскі, а таксама прыцягнення моладзі на сяле да здаровага ладу жыцця.

"Віцебскія весці".