На Віцебшчыне абновяць афармленне крамаў спажыўкааперацыі
Віцебскі аблпостачсаюз абновіць элементы брэнда ўсіх крам сеткі ў аграгарадках і райцэнтрах вобласці.
Пра гэта заявіў старшыня праўлення аблпостачсаюза Аляксандр Пуцято на пасяджэнні аблвыканкама па пытанні павышэння эфектыўнасці работы арганізацый сістэмы спажывецкай кааперацыі. Пры гэтым ён звярнуў увагу:
— Гэту работу неабходна праводзіць ва ўмовах наймацнейшай канкурэнцыі з іншымі аператарамі. Доўгі час манаполія раённых кааператараў па гандлёвым абслугоўванні насельніцтва не стымулявала работу ў гэтым напрамку. Сёння ўсё змянілася, і, як вядома, пад ляжачы камень вада не цячэ. Укладваць грошы ў абнаўленне сельскіх крам у вёсках, дзе пражывае да 50 чалавек, сэнсу няма. Рэбрэндынгам будуць ахоплены гандлёвыя аб'екты сеткі ў райцэнтрах, якія складаюць 30 працэнтаў (больш за 300 крам), і ў аграгарадках (227 крам). Гэту работу мы ўжо пачалі, і яна дала эканамічны эфект. У асобных рэгіёнах тавараабарот павялічыўся да 30 працэнтаў.
Многія аспекты работы спажыўкааператараў Віцебскай вобласці былі падвергнуты крытыцы. Каб вывесці работу гэтай структуры на новы ўзровень, назрэла неабходнасць яе рэфармавання. Слабыя бакі — неэфектыўная цэнавая палітыка, перагружанасць адміністрацыйнага апарату. Ён складае 13 працэнтаў. Для параўнання, у галоўнага канкурэнта кааператараў ТАА «Еўрагандаль» усяго 2 працэнты, а тавараабарот апошняга ў вобласці вышэй амаль у два разы.
Сярод адмоўных фактараў і нізкая рэнтабельнасць большасці перапрацоўчых прадпрыемстваў, напрыклад, тых жа хлебазаводаў.
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка, які прыняў удзел у пасяджэнні, звярнуў увагу на неэфектыўную работу нарыхтоўшчыкаў сельгаспрадукцыі, а гэта жывыя грошы:
— У гэтым годзе Віцебшчына атрымала самы вялікі ў краіне ўраджай бульбы, столькі яблыкаў, іншых агародніны! А сховішчы загружаны толькі напалову. Працаваць з вяскоўцамі трэба актыўней і стымуляваць людзей, каб яны самі хацелі прадаць лішкі сельгаспрадукцыі.