На Віцебшчыне вызначылі «Асілка сяла»

На Витебщине определили «Асiлка сяла»

У Талачыне ў рамках свята працаўнікоў вёскі Віцебскай вобласці «Дажынкі – 2015» упраўленнем спорту і турызму аблвыканкама сумесна з Талачынскім райвыканкамам праведзены першыя абласныя спаборніцтвы па барацьбе «Асілак сяла».

У спаборніцтвах прынялі ўдзел работнікі сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў (СВК), аграпрамысловых комплексаў (АПК), фермеры.

Галоўнымі прызамі абласных спаборніцтваў сталі хатнія жывёлы – бык за 1 месца, крук за 2 месца, баран за трэцяе месца.

1 месца ў спаборніцтвах заняў прадстаўнік Расонскага раёна, трактарыст - машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці ААТ «Клясціцы» Юрый Дземяшаў. Другім стаў механізатар ААТ Глыбоцкі райаграсэрвіс Глыбоцкага раёна Антон Курыловіч. Тройку лідараў замкнуў кіроўца Межанскага СВК Браслаўскага раёна Ігар Мацяёнак.

Пераможцы і прызёры спаборніцтваў узнагароджаны кубкамі, прызамі, медалямі і дыпломамі ўпраўлення спорту і турызму аблвыканкама.

Спецыяльнымі прызамі ўпраўлення спорту і турызму аблвыканкама ў намінацыі «За волю да перамогі» быў узнагароджаны інжынер па паліўнай апаратуры ААТ «Талачынскі райаграсэрвіс» Цімур Зубаўжын. У намінацыі «За лепшую тэхніку» ўзнагароджаны кіроўца ААТ «Ельня - агра» Шаркаўшчынскага раёна Іван Пажарскі.