На Віцебшчыне праводзіцца рэкламны тур па турыстычных аб'ектах
Упраўленнем спорту і турызму аблвыканкама сумесна з турыстычным агенцтвам ”Сем дарог“ г.Полацк, ААТ ”РайдоТур“ г.Віцебск з 4 па 7 кастрычніка 2013 года для вядучых туроператараў, прадстаўнікоў турысцка-інфармацыйных цэнтраў, сродкаў масавай інфармацыі Расійскай Федэрацыі праводзіцца рэкламны тур па турыстычных аб'ектах Віцебскай вобласці.

У ходзе рэкламнага тура плануецца знаёмства з турыстычнымі аб'ектамі гарадоў Віцебска і Полацка, а таксама Міёрскага, Браслаўскага, Верхнядзвінскага і Расонскага раёнаў.
У рамках рэкламнага тура яго ўдзельнік наведаюць музей-сядзібу І.Я.Рэпіна ”Здраўнёва“, Дом-музей Марка Шагала ў г.Віцебску, Сафійскі сабор, Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр, музеі беларускага кнігадрукавання і сярэднявечнага рыцарства ў г.Полацку, музей традыцыйных культур у г. Браславе, музей партызанскага побыту ў г.п.Расоны, Рэспубліканскі ландшафтны заказнік ”Ельня“ і г.д.
Пазнаёмяцца з аб'ектамі размяшчэння: базай адпачынку ”Крупеніна“ у Бешанковіцкім раёне, аграэкасядзібай ”Мазурны бераг“ у Міёрскім раёне, гасцінічным комплексам “Славянскі“ у г.Полацку, базай адпачынку ”Дрывяты“ у г.Браславе і г.д.
Акрамя таго ўдзельнікам рэкламнага тура будуць прапанаваны анімацыйныя праграмы з удзелам коннага клуба ”Жывы усцех“ і тэатрам гістарычнага касцюма ”Полацкі Звяз” у г.Полацку, ”А на вайне, як на вайне…“ у Расонскім раёне і г.д.