На Віцебшчыне адбудзецца абласны конкурс лоскутнага шыцця
Творчае спаборніцтва майстроў і майстрых, прыхільнікаў народных мастацкіх традыцый у дэкаратыўна-прыкладной творчасці, праводзіцца ў форме біенале. Тэма гэтага года — "Фарбы восені".
На конкурс збяруцца дзясяткі вядомых у рэгіёне народных майстроў, народных клубаў і творчых калектываў, якія працуюць у тэхніцы лоскутнага шыцця, а таксама студэнты і ўдзельнікі Цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур горада Полацка, полацкага народнага клуба лоскутнага шыцця "Рошва".
Ім трэба будзе паказаць свой талент у чатырох намінацыях: "Лоскутная пластыка", "Лоскутнае шыццё", "Касцюм і аксэсуары", "Арт-квілт". Падчас першага этапу конкурсу, які пройдзе з 3 верасня па 1 кастрычніка, будзе арганізавана выстава творчых работ. Другі этап стартуе 20 верасня, ён адкрыецца вялікім святам-конкурсам "Здраўнеўская палітра-2013". Эпіцэнтрам падзей у гэты дзень стане Музей-сядзіба І.Я. Рэпіна, дзе гасцей і ўдзельнікаў будуць чакаць тэатралізаванае прадстаўленне, экскурсія, прэзентацыя клубаў беларускай нацыянальнай кухні, знаёмства з выставай, канцэрт і цырымонія ўрачыстага ўзнагароджання пераможцаў конкурсу.
Алена Бегунова, Рэспубліка