На Віцебшчыне травы косяць на больш чым 63% запланаваных плошчаў

Паводле інфармацыі аблсельгаспрода, на ўчарашні дзень гаспадаркамі Віцебшчыны травы скашаны на 63,4% запланаваных плошчаў. На ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана 5,16 ц. к. адз. (+ 3,02 да ўзроўню мінулага года). Наперадзе Дубровеншчына — 7,11 ц. к. адз., вышэй за сярэдні абласныя паказчыкі яшчэ ў дзевяці раёнах.
 

Сённяшні лідар абласнога спаборніцтва па нарыхтоўцы кармоў Аляксандр Камароўскі (на фота) з ПК «Альгоўскае» Віцебскага раёна на працягу многіх гадоў уваходзіць у лік лепшых камбайнераў.

На сваім «Ягуары» ён працуе практычна ўсё лета: пасля першага ўкосу неўзабаве надыходзіць другі, падчас уборкі збожжавых трэба драбніць салому, затым выспявае кукуруза. Зімой і вясной на МТЗ-1523 механізатар вывозіць арганіку на палі, мете і культывуе глебу.

На сельгаспрадпрыемстве Аляксандр з жніўня 2005 года, а да гэтага працаваў кіроўцам ў адной з гаспадарак Гарадоцкага раёна. Адказ­насць, працавітасць, кемлівасць і сялянская хватка – адметныя рысы механізатара, які ў свой час прызнаваўся прызёрам рэспубліканскіх «Дажынак».

Цяпер Аляксандр Камароўскі разам з калегамі ўбірае травы на землях аддзялення «Бабінічы». Па словах кіраўніка падраздзялення ПК «Альгоўскае» Сяргея Жаваранкава, у нарыхтоўцы кармоў удзельнічае да 18 адзінак тэхнікі, для паскарэння працэсу з СГП «Мазалавагаз» УП «Віцебскаблгаз» прыбыло звяно механізатараў. Удзельнікі важнай сельскагаспадарчай кампаніі забяспечаны двухразовым харчаваннем.

"Віцебскія весці".