На Віцебшчыне ўпершыню арганізаваны «Арэхавы фэст-2015»

На Витебщине впервые организован «Ореховый фэст-2015»
Ён пройдзе ў суботу, 22 жніўня, у гарадскім пасёлку Арэхаўск Аршанскага раёна. Такі свята ўраджаю і добрага настрою стартуе ў рэгіёне ўпершыню.

Ён пройдзе ў суботу, 22 жніўня, у гарадскім пасёлку Арэхаўск Аршанскага раёна. Такое свята ўраджаю і добрага настрою стартуе ў рэгіёне ўпершыню і, па словах яго ініцыятара – начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ганны Святловай, з часам павінна стаць добрай традыцыяй і своеасаблівай візітнай карткай пасёлка.

Для гэтага, безумоўна, ёсць усе перадумовы: праграма фэсту багатая на сюрпрызы. Ордэн «Вялікага Арэха» атрымае лепшая сядзіба пасёлка. Экспертамі стануць не толькі члены камісіі па добраўпарадкаванні, але і госці фестывалю – яны змогуць ацаніць энтузіязм гаспадароў сядзіб на фотавыставе «Арэхаўская пышнасць». Пачатак яркаму відовішчу пакладзе спартыўнае свята «Моцныя і дужыя, як арэхі мы» і дзіцячая гульнявая праграма «Тры арэшкі на шчасце». Каларытную «разыначку» ў свята ўнясуць выступленні творчых калектываў аршанскага рэгіёну, выставы-продажы «Агароднінныя фантазіі» і кірмашы рамёстваў. Апагеем жа праграмы стане конкурс «Моцны арэшак», у якім возьмуць удзел сямейныя пары пасёлка. Самыя таленавітыя і крэатыўныя атрымаюць узнагароды а-ля «Оскар»: «Залаты Арэхавы», «Срэбны Арэхавы» і «Бронзавы Арэхавы». Завершыцца фэст-2015 танцавальнай праграмай «Арэхавы MIX».

Вольга Лебедзева, «Віцебскія весці».