На віцебскім «Маналіце» распрацавалі і запусцілі ў вытворчасць сістэму абароны ад навальнічных разрадаў

На витебском «Монолите» разработали и запустили в производство систему защиты от грозовых разрядов
ААТ «Віцебскі завод радыёдэталей «Маналіт» — сучаснае высокатэхналагічнае прадпрыемства, якое спецыялізуецца на выпуску шматслаёвых керамічных кандэнсатараў. Тут пастаянна працуюць над стварэннем запатрабаванай у спажыўцоў прадукцыі.

ААТ «Віцебскі завод радыёдэталей «Маналіт» — сучаснае высокатэхналагічнае прадпрыемства, якое спецыялізуецца на выпуску шматслаёвых керамічных кандэнсатараў. Адсочваючы тэндэнцыі ў сусветнай вытворчасці пасіўных электронных кампанентаў спецыяльнага прымянення, тут пастаянна працуюць над стварэннем запатрабаванай у спажыўцоў прадукцыі.

Сёння «Маналіт» з'яўляецца адзіным у Беларусі прадпрыемствам, якое ажыццявіла распрацоўку канструктарскай дакументацыі і прыступіла да выпуску новых вырабаў — абмежавальнікаў перанапружанняў нелінейных (АПН-п) у палімерным корпусе і ізалятараў стрыжнёвых палімерных. АПН праявілі сябе як надзейныя і неабслугоўваныя высокавольтныя апараты, якія забяспечваюць эфектыўную абарону ізаляцыі электраабсталявання ад навальнічных разрадаў і камутацыйных скокаў перанапружання.

Пры вырабе ізалятараў, як адзначыў начальнік канструктарска-тэхнічнага аддзела Аляксандр Ліхонін, выкарыстоўваюцца новыя тэхнічныя рашэнні, якія забяспечваюць высокую надзейнасць і даўгавечнасць вырабаў.

Віталь ШЫЕНОК, «Віцьбічы».