На Віцебшчыне адрэстаўравалі найстарэйшы касцёл
У вёсцы Камаі на Пастаўшчыне аднавілі касцёл Святога Яна Хрысціцеля, паведамляе "Каталіцкі веснік".
Спецыялісты з Мінску адрэстаўравалі фрэскі з гербам "Пагоня" і прэзбітэрый - узвышэнне для алтара і месца для духавенства. Камайскі касцёл лічыцца самым старым у Віцебскай дыяцэзіі - яго пабудавалі на пачатку ХVІІ стагоддзя (1603-1606 гады).
Падчас імшы ўшанавалі памяць пакутніка, ксяндза Ежы Папялушкі. Святар адважна выказваўся аб правах чалавека, крытыкаваў камуністычную ўладу ў Польшчы, тысячы людзей прыходзілі паслухаць яго казані. 30 гадоў таму быў забіты.
Цікава, што касцёл у Камаях дзейнічаў нават у савецкія часы: мясцовы святар дапамог схавацца ад немцаў аднаму партызану. Пасля вайны ён служыў у КДБ і паспрыяў таму, каб святыню не зачынілі.