На час «Славянскага базару» БЧ прызначыла дадатковы цягнік Мінск - Віцебск
Беларуская чыгунка прызначыла цягнік міжрэгіянальных ліній № 644/643 Мінск–Віцебск, які будзе курсіраваць паміж Мінскам і Віцебскам падчас правядзення ХХIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».
Цягнік будзе курсіраваць штодзённа з Мінска з 7 па 15 ліпеня. У першы рэйс ён адправіцца 7 ліпеня напярэдадні святочных мерапрыемстваў.
Цягнік міжрэгіянальных ліній будзе адпраўляцца са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 12.48 і прыбываць у Віцебск у 16.25. Беларуская чыгунка таксама прадугледзела зручны графік руху ў зваротным напрамку. Пасля прагляду канцэрта госці
«Славянскага базару» на гэтым жа цягніку змогуць з Віцебска выехаць уначы ў 01.40 і быць у сталіцы раніцай у 05.28.Прэс-цэнтр БЧ