Назіральнікі ад СНД канстатуюць адсутнасць парушэнняў у ходзе выбарчай кампаніі ў Віцебскай вобласці

26 лістапада, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Парушэнняў выбарчага заканадаўства на цяперашнім этапе перадвыбарчай кампаніі ў Віцебскай вобласці не выяўлена, канстатаваў у гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА доўгатэрміновы назіральнік ад СНД дырэктар дэпартамента гуманітарнага супрацоўніцтва, агульнапалітычных і сацыяльных праблем Выканкама СНД Анатоль Нябогатаў. Доўгатэрміновы назіральнік ужо азнаёміўся з работай тэрытарыяльных і ўчастковых выбарчых камісій у Віцебску, Полацку, Наваполацку, Оршы, а таксама Віцебскім, Гарадоцкім, Сенненскім, Аршанскім, Дубровенскім, Полацкім, Міёрскім, Шаркаўшчынскім, Глыбоцкім, Шумілінскім раёнах. Паводле яго слоў, участкі наведваліся без якога-небудзь узгаднення, ніякіх перашкод працы не чынілася. "Усе камісіі працуюць адкрыта, а з'яўленне назіральніка для іх з'яўляецца штатнымі сітуацыяй", - заўважыў Анатоль Нябогатаў. На яго думку, у складзе ўчастковых камісій працуюць пісьменныя кадры. Участковыя камісіі маюць усе прадугледжаныя заканадаўствам дакументы, актыўную падтрымку ім аказваюць тэрытарыяльныя камісіі. Назіральнік правёў маніторынг сродкаў масавай інфармацыі і пераканаўся, што інфармацыі аб выбарах маецца ў дастатковай колькасці як у друкаваных, так і ў электронных СМІ, у тым ліку і на афіцыйных сайтах мясцовых органаў улады. У Наваполацку Анатоль Нябогатаў сустрэўся з даверанымі асобамі чатырох кандыдатаў у прэзідэнты. Паводле яго слоў, ніхто з іх не паведаміў аб якіх-небудзь парушэннях выбарчага кодэкса. Усе давераныя асобы адзначылі канструктыўную працу з тэрытарыяльнымі камісіямі. Суразмоўца таксама з задавальненнем адзначыў, што аспрэчванне рашэнняў тэрытарыяльных камісій адбываецца цывілізавана - у судовым парадку. "Пракуратура і суды не адмаўляюць у прыёме заяў і іскаў. Суды прымаюць рашэнні на аснове дзеючага заканадаўства", - падкрэсліў ён. Маніторынг ходу выбарчай кампаніі будзе працягнуты. На наступным этапе ў цэнтры ўвагі доўгатэрміновых назіральнікаў будуць перадвыбарчыя сустрэчы і зборы прэтэндэнтаў на пост кіраўніка дзяржавы з выбаршчыкамі і падрыхтоўка пляцовак для працы кароткатэрміновых назіральнікаў, працягнецца праца з тэрытарыяльнымі і ўчастковымі камісіямі. Да сваёй працы ў Віцебскай вобласці таксама прыступілі доўгатэрміновыя назіральнікі АБСЕ/ БДІПЧ. У Віцебскай вобласці працуюць 28 тэрытарыяльных камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у тым ліку адна абласная, 21 раённая, тры гарадскія камісіі працуюць у гарадах абласнога падпарадкавання, тры раённыя - у Віцебску. Створана 911 участковых камісій.-0-