Пачалася падрыхтоўка чацвёртага Усебеларускага народнага сходу

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пачалася падрыхтоўка чацвёртага Усебеларускага народнага сходу. Прэзідэнт Беларусі 11 мая падпісаў распараджэнне № 150рп "Аб некаторых пытаннях падрыхтоўкі чацвёртага Усебеларускага народнага сходу", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Для падрыхтоўкі і правядзення сходу створаны Рэспубліканскі арганізацыйны камітэт, сустаршынямі якога вызначаны кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Макей і прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі. Створана таксама міждзяржаўная рабочая група па распрацоўцы праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011-2015 гады. Яе сустаршынямі сталі намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Леанід Анфімаў і намеснік прэм'ер-міністра Андрэй Кабякоў. Да 1 ліпеня 2010 года кіраўніку дзяржавы павінны быць прадстаўлены прапановы па даце правядзення Усебеларускага народнага сходу і колькасці яго ўдзельнікаў, а таксама падрыхтаваны праект асноўных палажэнняў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011-2015 гады.-0-