Начальнік Бегамльскай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету затрыманы пры атрыманні хабару
26 мая, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Супрацоўнікі ўпраўлення КДБ па Віцебскай вобласці затрымалі начальніка Бегамльскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету (Докшыцкі раён) пры атрыманні хабару, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-групе абласнога ўпраўлення.
Хабар у выглядзе мабільнага тэлефона кіраўнік інспекцыі вымагаў у спецыяліста адной з дзяржустаноў, які дапусціў парушэнне прыродаахоўнага заканадаўства. За такое ўзнагароджанне начальнік абяцаў не накіроўваць па месцы працы парушальніка паведамленне аб адміністрацыйным пакаранні за правапарушэнне.
Следчы аддзел УКДБ узбудзіў крымінальную справу па частцы 2 арт. 430 Крымінальнага кодэкса Беларусі "Атрыманне хабару шляхам вымагання". У дачыненні да падазронага абрана мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе. У ходзе расследавання праводзіцца комплекс аператыўных і следчых мерапрыемстваў па дакументаванні іншых эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці службовай асобы, дадалі ў прэс-групе.-0-