Начальніку УУС Віцебскага аблвыканкама Івану Кубракову прысвоена званне генерал-маёра
Чаpговае спецыяльнае званне генерал-маёра міліцыі прысвоена начальніку УУС Віцебскага аблвыканкама Івану Кубракову. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29 чэрвеня, пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Нагадаем, што Іван Кубракоў заступіў на пост начальніка рэгіянальнага УУС у званні палкоўніка міліцыі і займае гэту пасаду крыху больш за год.