Пачаўся адбор удзельнікаў на конкурс маладых выканаўцаў у рамках «Славянскага базару ў Віцебску-2017»
Міністэрства культуры Беларусі сумесна з Цэнтрам культуры «Віцебск» – дырэкцыяй Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» пачынае нацыянальныя адборачныя туры конкурсу выканаўцаў эстраднай песні і дзіцячага музычнага конкурсу.
Першай у канкурэнтную барацьбу за права прадставіць нашу краіну на музычных спаборніцтвах 2017 года ўступіць Гродзенская вобласць, дзе праслухоўванні запланаваны на 17 лістапада.
У нашым рэгіёне адбор пройдзе ў Цэнтры культуры «Віцебск» 9 снежня. Усе жадаючыя змогуць паказаць свае таленты кампетэнтнаму журы, у склад якога ўвайшлі вядучыя спецыялісты ў галіне эстраднага мастацтва, вядомыя творчыя дзеячы. А завершыцца першы тур 18 снежня ў Мінску.
Таццяна Пастэрнак. Фота Антона Сцепанішчава, з архіва «Віцебскіх вестак».