Пачаўся прыём заявак на конкурс прадпрымальніцкіх ініцыятыў у рэгіёнах

Праект «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь» абвяшчае аб прыёме заявак на конкурс прадпрымальніцкіх ініцыятыў у 12 раёнах Беларусі. Пераможцы конкурсу атрымаюць падтрымку ў выглядзе тавараў, работ і/або паслуг, неабходных для рэалізацыі прадпрымальніцкай ініцыятывы, на суму да 25 000 долараў ЗША.

 

Конкурс пройдзе ў 12 пілотных раёнах праекта:

•        Брэсцкая вобласць: Бярозаўскі і Кобрынскі раёны;

•        Віцебская вобласць: Браслаўскі і Аршанскі раёны;

•        Гомельская вобласць: Брагінскі, Жлобінскі і Хойніцкі раёны;

•        Гродзенская вобласць: Лідскі раён;

•        Мінская вобласць: Барысаўскі і Маладзечанскі раёны;

•        Магілёўская вобласць: Быхаўскі і Клічаўскі раёны.

Прыняць удзел у конкурсе могуць:

•        юрыдычныя асобы прыватнай формы ўласнасці, зарэгістраваныя ў Рэспубліцы Беларусь, з месцам знаходжання на тэрыторыі раёнаў правядзення конкурсу;

•        індывідуальныя прадпрымальнікі, зарэгістраваныя ў Рэспубліцы Беларусь, з месцам знаходжання (жыхарства) на тэрыторыі раёнаў правядзення конкурсу.

Падаць заяўку на ўдзел у конкурсе прадпрымальніцкіх ініцыятыў можна на сайце www.prospring.by. Прыём заявак ажыццяўляецца з 15 лютага 2021 года па 30 сакавіка 2021 года.

Першыя 240 заяўнікаў атрымаюць магчымасць атрымаць індывідуальныя дыстанцыйныя кансультацыі экспертаў. Дапамога экспертаў дазволіць дэталёва прааналізаваць і лепш прадставіць сваю бізнес-ідэю.

«Максімальнае раскрыццё і задзейнічанне патэнцыялу кожнага раёна з'яўляецца адным з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі і знаходзіцца ў фокусе шэрагу дзяржаўных праграм бягучага пяцігадовага цыклу. У рамках праекта мы імкнемся падтрымаць прадпрымальніцкія ініцыятывы, накіраваныя на ўкараненне і развіццё перадавых для пілотных раёнаў бізнес-мадэляў, якія спрыяюць устойліваму эканамічнаму росту і павышэнню якасці жыцця насельніцтва рэгіёнаў», - пракаментавала Нацыянальны каардынатар праекта, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення рэгіянальнага развіцця і маёмасных адносін – начальнік упраўлення маёмасных адносін Міністэрства эканомікі Ірына Бабачонак.

«Дадзены конкурс - гэта ўнікальная магчымасць падтрымаць малы бізнес у рэгіёнах, у тым ліку, з мэтай мінімізацыі рызык, выкліканых пандэміяй КОВІД-19. Мы ведаем, як складана вырашыцца пачаць сваю справу, і хочам падтрымаць прадпрымальнікаў, уносячы такім чынам уклад ва ўстойлівае развіццё рэгіёнаў, ствараючы працоўныя месцы і забяспечваючы даход насельніцтву», - адзначыў Кіраўнік Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Дзірк Шубель.

«Ствараючы бізнес альбо задумваючыся аб яго пашырэнні, прадпрымальнік часта сутыкаецца з недахопам грашовых сродкаў. Пераможцы конкурсу змогуць атрымаць падтрымку на агульную суму 1.7 млн. долараў ЗША. Такім чынам, мы ствараем спрыяльныя ўмовы для развіцця бізнесу ў рэгіёнах, падтрымліваем устойлівае эканамічнае развіццё краіны», - адзначыла Пастаянны прадстаўнік Праграмы развіцця ААН у Беларусі Аляксандра Салаўёва.

Праект «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь» фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у партнёрстве з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь.