Пачаўся прыём заявак на ўдзел у конкурсах XXIII «Славянскага базару ў Віцебску»
Пачаўся прыём заявак на ўдзел у конкурсах XXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у Цэнтры культуры "Віцебск".
У адборы могуць прымаць удзел выканаўцы, якія маюць вопыт выступленняў на розных канцэртных мерапрыемствах, а таксама паспяхова праявілі сябе на музычных конкурсах рэспубліканскага і міжнароднага узроўняў. Узроставыя рамкі для XXIII Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2014" - 18-31 год, для XII Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2014" - 7-12 гадоў.
Прыём заявак на ўдзел у адборачных турах ажыццяўляецца да 15 сакавіка ўключна.
Усе заяўкі накіроўваюцца ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь па адрасе: 220004, г. Мінск, праспект Пераможцаў, 11. Выдаткі, звязаныя з удзелам у першым і другім этапах адборачных тураў, аплачваюцца ўдзельнікамі самастойна. Не прымаюцца да разгляду матэрыялы, накіраваныя пазней 15 сакавіка, а таксама з парушэннем правіл, устаноўленых пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 2009 г. №7 "Аб зацвярджэнні інструкцыі аб правядзенні адборачных тураў да Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск" і Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск".
Першы этап адбору пройдзе з 16 па 25 сакавіка: экспертная група азнаёміцца з дасланымі відэаматэрыяламі ўдзельнікаў і адбярэ па 10 кандыдатаў для ўдзелу ў кожным з конкурсаў. Для правядзення другога этапу адабраныя выканаўцы будуць запрошаны 10 красавіка ў Мінск для праслухоўвання ў суправаджэнні фанаграмы "мінус адзін".
У выніку прафесійнае журы абярэ аднаго саліста для ўдзелу ў конкурсе выканаўцаў эстраднай песні і двух салістаў для дзіцячага музычнага конкурсу.
З падрабязнай інфармацыяй аб удзеле ў беларускіх адборачных турах конкурсаў можна азнаёміцца на сайце Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь www.kultura.gov.by