Надзея Кадышава ездзіць па Віцебску на антыкварным «Б'юіку».

15 ліпеня, Віцебск /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. На антыкварным "Б'юіку" раз'язджае па фестывальным Віцебску салістка расійскага ансамбля "Залатое кальцо" Надзея Кадышава. Як удалося высветліць карэспандэнту БЕЛТА, у сам горад на Дзвіне артыстка дабіралася на цягніку. Але ўслед за ёй, для падтрымання зорнага іміджу, быў прыгнаны гэты аўтамабіль. Ён уяўляе сабой "кадылак" серабрыстага колеру, які выпушчаны ў 1958 годзе. Па словах знаўцаў, кошт машыны вагаецца ад $100 тыс. да $500 тыс. На "Б'юіку" ўстаноўлены чырвоныя нумары, на якіх белымі літарамі напісана: "Кадышава 20". Лічба тут абазначае колькасць гадоў, пражытых спявачкай у шчаслівым шлюбе. Менавіта гэтай падзеі будзе прысвечаны канцэрт ансамбля "Залатое кальцо", які пройдзе 16 ліпеня ў рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". -0-