«Нафтан» падарыў наваполачанам дзіцячы спартыўна-забаўляльны комплекс

У наваполацкім Парку культуры і адпачынку адкрыта першая чарга унікальнага дзіцячага спартыўна-забаўляльнага комплексу «Горад у мініяцюры».

Спрэсарам праекта выступіў «Нафтан». На тэрыторыі комплексу ў мініятюры прадстаўлены нафтаперапрацоўчы завод, аўтазапраўка, трамваі, тры пагоркі, якія сімвалізуюць розныя сферы ведаў. Як толькі была перарэзана стужка, дзеці імкліва кінуліся да новых гульнявых аб'ектаў. Першую экскурсію па дзіцячым комплексе правёў ідэйны натхняльнік і распрацоўшчык праекта Ігар Куржалоў.

Па словах намесніка старшыні Наваполацкага гарвыканкама Андрэя Адиночкина, у наступным годзе рэалізацыя праекта працягнецца. Тут з'явяцца аглядная пляцоўка, скейтпарк, дадатковыя спартыўныя зоны, тэатр пад адкрытым небам.

"Віцебскія весці". Фота www.novaya.by