«Нафтан» пашырыў асартымент маторных маслаў для двухтактных бензінавых рухавікоў

21 студзеня, Мінск /Ганна Кот - БЕЛТА/. ААТ "Нафтан" па праграме імпартазамяшчэння асвоіла вытворчасць новых маторных маслаў для двухтактных бензінавых рухавікоў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА на прадпрыемстве. Маторныя масла "Нафтан 2Т-Мікс" і "Нафтан 2Т-Супер" уяўляюць сабой кампазіцыю базавых мінеральных маслаў з высокаэфектыўным пакетам прысадак. Выкарыстоўваюцца ў якасці кампанента паліўна-алейнай сумесі ў прапорцыях, рэкамендаваных вытворцам рухавіка. Масла "Нафтан 2Т-Мікс" прызначана для двухтактных бензінавых рухавікоў скутэраў, матацыклаў, маторных лодак, бензапіл, садовых машын з паветраным ахладжэннем. "Нафтан 2Т-Супер" выкарыстоўваецца для абслугоўвання двухтактных бензінавых рухавікоў рабочым аб'ёмам 50-500 куб.см з паветраным ахладжэннем і высокімі патрабаваннямі да якасці масла (вялікім суадносінамі паліва/масла). Яго рэкамендуецца прымяняць ва ўмовах высокіх нагрузак і тэмператур, а таксама ў выпадку калі вытворцамі тэхнікі прадугледжана выкарыстанне маслаў з больш нізкімі эксплуатацыйнымі ўласцівасцямі па класіфікацыі API TA, TB (у матацыклах, снегаходах, скутэрах, бензапілах, мотакасілках і інш., акрамя маторных лодак). На прадпрыемстве адзначылі, што да пераваг навінак адносяцца высокая змазвальная здольнасць і высокія антыаксідантныя і процівыеразныя ўласцівасці. Масла гарантуюць чысціню ўпускных і выпускных вокнаў цыліндраў, прадухіляюць закоксаванне кольцаў у цыліндрах, забяспечваюць малую дымнасць адходзячых газаў, а таксама стабільнасць працы свечак запальвання. Таксама ААТ "Нафтан" у адпаведнасці з праграмай імпартазамяшчэння асвоіла вытворчасць маторных маслаў серыі "Нафтан Д3" ТУ ВУ 300042199.010-2009. Навінкі прызначаны для прымянення ў сістэмах змазкі высокафорсіраваных дызельных рухавікоў (з турбанаддзіманнем) грузавых аўтамабіляў, аўтобусаў, дарожна-будаўнічай і іншай мабільнай тэхнікі. Наваполацкі нафтаперапрацоўчы завод (з верасня 2002 года - ААТ "Нафтан") уведзены ў эксплуатацыю ў 1963 годзе. Прадпрыемства ўваходзіць у склад канцэрна "Белнафтахім". Спецыялізуецца на перапрацоўцы вуглевадароднай сыравіны, вырабляе больш за 70 найменняў прадукцыі, у тым ліку бензіны, дызельнае паліва, аўтамабільныя масла. Увесь аб'ём дызельнага паліва вырабляецца па экалагічным стандарце Еўра-4 і Еўра-5. Значная частка прадукцыі пастаўляецца на экспарт.-0-