«Нафтан» стварыў спецыялізаванае транспартнае прадпрыемства
Унітарнае прадпрыемства «Нафтан-Спецтранс» адкрылася ў снежні на тэрыторыі ААТ «Нафтан», паведамілі на прадпрыемстве.
«Транспартнікі плануюць аказваць паслугі не толькі падраздзяленням ААТ „Нафтан“, але і арганізацыям усіх форм уласнасці Наваполацка і іншых гарадоў Беларусі », — распавялі спецыялісты.
У аўтапарку «Нафтан-Спецтранса» сёння налічваецца 260 аўтамабіляў рознага прызначэння, у тым ліку пасажырскі транспарт, аўтамабілі для рамонту і грузаперавозак. Штат новага прадпрыемства перавышае 400 чалавек.
Наваполацкі нафтаперапрацоўчы завод уведзены ў строй у 1963 годзе. Цяпер «Нафтан» — адзін з вядучых вытворцаў прадуктаў нафтаперапрацоўкі і нафтахіміі на еўрапейскім рынку. На прадпрыемстве выпускаецца больш за 70 найменняў нафтапрадуктаў і нафтахімічнай прадукцыі — паліва, араматычныя вуглевадароды, змазачныя масла, бітумы нафтавыя і іншыя прадукты. У 2002 годзе прадпрыемства было акцыянавана, у 2008-м таварыства рэарганізавана шляхам далучэння буйнога хімічнага прадпрыемства ААТ «Палімір».