«Нафтан» зьвязвае з Мытным саюзам упэўненасьць ва ўлучэньні ўмоваў гаспадараньня

11 снежня, Наваполацк /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. ААТ "Нафтан" звязвае з Мытным саюзам упэўненасць у паляпшэнні ўмоў гаспадарання. Гэта адзначыў у гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА генеральны дырэктар ААТ "Нафтан" Вячаслаў Якушаў. "Пытанне аб магчымых "дывідэндах" ад Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана знаходзіцца на стадыі вывучэння. Мы спадзяёмся, што з сярэдзіны 2010 года вернуцца ўмовы гаспадарання на ўзроўні 2006 года. Гэта будзе нармальна", - адзначыў гендырэктар. Па словах Вячаслава Якушава, магутнасці прадпрыемства ў бягучым годзе былі загружаны на 100%. Па выніках 11 мес. чысты прыбытак склаў Br40 млрд. Да канца года акцыянернае таварыства плануе перапрацаваць больш за 10 млн.т нафты. Наваполацкі нафтаперапрацоўчы завод "Нафтан" уведзены ў эксплуатацыю ў 1963 годзе, уваходзіць у склад канцэрна "Белнафтахім". Завод спецыялізуецца на выпуску паліўна-алейнай прадукцыі, вырабляе больш за 70 найменняў, у тым ліку алеі, бензіны, дызельнае паліва стандарту Еўра-4 і Еўра-5. Каля 70% прадукцыі пастаўляецца ў краіны СНД, Еўрасаюза, на Блізкі Усход і ў ЗША.-0-