"Нафтан" завяршае буйны інвестпраект па рэканструкцыі ўстаноўкі першаснай перапрацоўкі нафты
На аб'екце завершаны будаўніча-мантажныя работы, пачалося комплекснае апрабаванне абсталявання. Праектная прадукцыйнасць устаноўкі складзе 750 т нафты ў гадзіну, што дазволіць заводу перапрацоўваць у цэлым да 12 млн т нафты ў год. Акрамя таго, будзе атрыманы шырокі асартымент сыравінных кампанентаў для забеспячэння тэхналагічнага ланцужка ўсяго прадпрыемства. Праект выконваецца па праграме развіцця "Нафтана".
Яна ўключае два асноўныя комплексы: першаснай перапрацоўкі нафты (АТ-8 і вакуумны блок АВТ-2) з паэтапным вывадам састарэлага абсталявання, а таксама запаволенага каксавання з пяці установак (запаволенага каксавання, вытворчасці вадароду, вытворчасці элементарнай серы і дзвюх установак гідраачысткі). Інвестпраекты накіраваны на павелічэнне аб'ёмаў вытворчасці і павышэнне эфектыўнасці дзейнасці прадпрыемства. У 2011-2015 гадах аб'ём асвоеных інвестыцый на "Нафтане" склаў звыш $1,2 млрд.
Рэалізацыя інвестпраектаў у мінулай пяцігодцы дазволіла прадпрыемству павялічыць вытворчасць дызельнага паліва класа 5 (Еўра-5) да 2,2 млн т у год, забяспечыць магчымасць выпрацоўкі бензінаў класа 5 (Еўра-5) да 100%, а таксама павысіць прамысловую і вытворчую бяспеку.