Узнагароджаныя ордэнам «Маці-гераіня» атрымалі права на павышэнне пенсіі

Награжденные орденом «Мать-героиня» получили право на повышение пенсии

Як патлумачыла намеснік начальніка ўпраўлення па прызначэнні і выплаце пенсій – начальнік аддзела пенсійнага забеспячэння камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Жанна Туранок, пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 08.09.2012 № 833 унесены дапаўненні ў Палажэнне аб пенсіях за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь. Дадзеным нарматыўна-прававым актам пашыраецца пералік асоб, якія маюць права на пенсію за асаблівыя заслугі.

У прыватнасці, такое права дадаткова прадастаўлена жанчынам, якія нарадзілі і выхавалі дзевяць і больш дзяцей і ўзнагароджаным адной з наступных дзяржаўных узнагарод СССР або Рэспублікі Беларусь: ордэнам Маці, медалём ”Медаль мацярынства“, ордэнам ”Мацярынская слава“, ордэнам ”Маці-гераіня“.

Таццяна БОНДАРЕВА, «ВР»