Найбольшую колькасць перамог на рэспубліканскіх прадметных алімпіядах заваявала Віцебская вобласць

Завяршыліся рэспубліканскія прадметныя алімпіяды. Школьнікі Віцебскай вобласці заваявалі 91 дыплом, што з'яўляецца адным з лепшых паказчыкаў спаборніцтваў. Як адзначыў начальнік упраўлення адукацыі аблвыканкама І.Шчурок, Віцебшчына — адзіная вобласць, якая сёлета павялічыла колькасць перамог і «прырасла» дзесяццю дыпломамі. У выніку каманда заняла другое месца сярод абласцей, прапусціўшы наперад толькі прадстаўнікоў Гомельшчыны. Добрыя веды такіх прадметаў, як хімія, біялогія, інфарматыка, геаграфія, грамадазнаўства, паказалі вучні не толькі гарадскіх, але і сельскіх устаноў адукацыі. У вобласці ўсяго ў трох школах вывучаюць іспанскую мову, але тым не менш і па гэтым прадмеце атрыманы дыплом I катэгорыі.

Ларыса Валкова, "Віцьбічы"