Наіўнае мастацтва славацкіх жывапісцаў з Ковачыцы будзе прадстаўлена на выставе ў Воршы

12 сакавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Выстаўка славацкіх жывапісцаў адкрыецца 15 сакавіка ў Оршы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Музейным комплексе гісторыі і культуры Аршаншчыны. Экспазіцыя пад назвай "Сімфонія славацкіх майстроў з Ковачыцы" будзе дэманстравацца ў Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В.А.Грамако. У яе ўвайшлі працы непрафесійных мастакоў з простых сялян, якія займаюцца жывапісам у вольны ад працы час. Аршанцы і госці горада ўбачаць творы Паўла Гайко, Марці Маркава і Паўла Ціцкі. Індывідуальная паэтыка кожнага з прадстаўленых мастакоў агольвае іх унутраныя перажыванні і пачуцці, знаёміць з штодзённай працай, радасцямі і смуткамі. Ковачыцкая школа - унікальная з'ява ў культуры і мастацтве славацкага народа, вядомая далёка за межамі гэтай рэспублікі. Працы ковачыцкіх майстроў экспанаваліся не толькі ў прэстыжных музеях Славакіі, але і з поспехам выстаўляліся ў Вялікабрытаніі, Францыі, Польшчы, ЗША. Выстаўка арганізавана пасольствам Славацкай Рэспублікі ў Беларусі, аддзелам культуры Аршанскага гарвыканкама і Музейным комплексам гісторыі і культуры Аршаншчыны.-0-