Найгоршыя сцэнарыі развіцця паводкі ў Беларусі не апраўдаліся
2 красавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Найгоршыя сцэнарыі развіцця паводкі ў Беларусі не апраўдаліся. Пра гэта заявіў міністр па надзвычайных сітуацыях Энвер Барыеў сёння ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Сітуацыя з паводкай кантралюецца бесперапынна. Мы маем вынікі маніторынгу гідралагічнай абстаноўкі практычна ў рэжыме рэальнага часу. У прынцыпе, нашы самыя крытычныя найгоршыя сцэнарыі развіцця паводкавай сітуацыі не апраўдваюцца", - сказаў Энвер Барыеў.
Сітуацыя па рэках Чарнаморскага басейна (Прыпяць і яе прытокі) складваецца ў пазітыўны бок, і пікавая сітуацыя ўжо пераадолена. "Ёсць яшчэ асобныя пазіцыі ў раёне Мазыра і Рэчыцы, дзе адзначаецца невялікі рост узроўню вады ў рэках, але ён не крытычны. Затапленні ёсць, але яны не такія маштабныя, як чакалася", - адзначыў міністр.
Што тычыцца сітуацыі па Заходняй Дзвіне, то там адзначаецца рост узроўню вады да 80 см у суткі, але ў адрозненне ад Палескай нізіны на поўначы ў рэк дастаткова ёмістыя берагі і магчымасць прыняцця рэчышчам вады больш. "Тым не менш існуе праблемная сітуацыя, у прыватнасці па Верхнядзвінску - там ёсць затапленні. Паколькі асноўны збор вады ў Заходнюю Дзвіну фарміруецца ў Расіі, то, магчыма, сітуацыя зменіцца. У сувязі з гэтым мы ажыццявілі манеўр сіламі і сродкамі, каб быць гатовымі адрэагаваць. З расійскага боку маюцца заторы і зажоры лёду, якія не падрываюцца. Калі іх проб'е ў шэрагу месцаў, то вада пойдзе. Але пры гэтым прыняты ўсе меры", - запэўніў Энвер Барыеў.-0-