Напярэдадні Дня Незалежнасці на плошчы Перамогі ў Віцебску ўзнагародзілі 120 супрацоўнікаў УУС аблвыканкама
— Ад імя кіраўніцтва краіны і міністэрства дзякую вам за самаадданую службу і дзеянні, якія дазволілі нам жыць пад мірным небам, — сказаў Сяргей Хоменка. — 80 гадоў таму на беларускую зямлю прыйшло сусветнае зло — фашызм. Нашы дзяды і прадзеды цаной уласных жыццяў перамаглі ворага. У мінулым годзе вы даказалі, што з'яўляецеся прадаўжальнікамі слаўных традыцый продкаў, стаўшы на шляху знешніх сіл, якія спрабавалі раскалоць грамадства і незаконна змяніць канстытуцыйны лад у нашай дзяржаве. Убераглі ад гора і пакут не толькі Айчыну, але і родных і блізкіх, іх будучага. З вашай дапамогай усім стала зразумела: тое, што беларусы маюць, не аддадуць нікому.
— Віншую вас з уручэннем высокіх дзяржаўных узнагарод, — паведаміў Алег Мацкевіч. — У 2020-м вы апынуліся на перадавой, з гонарам выстаялі і не далі пераламіць сітуацыю ў Беларусі. Ваша адданасць прысязе і высокая прафесійная падрыхтоўка дапамаглі захаваць спакой і грамадскі парадак у краіне.
Фота Дзмітрыя ОСІПАВА.