Напярэдадні свята Уваскрэсення Хрыстовага ў Віцебску з'явілася Уваскрасенская плошча
3 красавіка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Напярэдадні свята Уваскрэсення Хрыстовага ў Віцебску з'явілася Уваскрасенская плошча. Рашэнне аб гэтым прынята Віцебскім гарвыканкамам, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў гарвыканкаме.
Імя дадзена тэрыторыі насупраць галоўнага фасада адноўленага летась Храма Уваскрэсення Хрыстовага. Некалі гэты касцёл насіў неафіцыйную назву Рыначны, у гонар плошчы, на якой быў пабудаваны. Аднак з часам гэтая гістарычная назва была страчана, а найпрыгажэйшы касцёл знішчаны. І вось, узнавіўшы храм, улады вырашылі падарыць гораду яшчэ адну плошчу, цяпер ужо назваўшы яе ў гонар храма.
У светлае свята Пасхі ва Уваскрасенскім касцёле, як і ва ўсіх храмах і касцёлах Віцебска і вобласці, пройдуць святочныя службы. А для таго, каб свята адбылося, свецкія ўлады паклапаціліся аб правядзенні пасхальных кірмашоў, на якіх прадстаўлена прадукцыя мясцовых вытворцаў.-0-