Падатковая служба Віцебскай вобласці ў студзені-маі канфіскавала з ценявога абароту больш за Br1 млрд.

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У студзені-маі бягучага года падатковымі органамі Віцебскай вобласці па выніках тэматычных аператыўных праверак з ценявога абароту канфіскавана больш за Br1 млрд., паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры Міністэрства па падатках і зборах Беларусі. За пяць месяцаў падатковыя інспекцыі Віцебскай вобласці правялі 1716 тэматычных аператыўных праверак, у ходзе якіх выяўлены парушэнні падатковага і іншага заканадаўства ў адпаведнасці з кампетэнцыяй падатковых органаў. З ценявога абароту канфіскавана грашовых сродкаў і таварна-матэрыяльных каштоўнасцей на Br1,026 млрд. У даход бюджэту судамі звернуты каштоўнасці на агульную суму Br857,3 млн. Сума накладзеных на парушальнікаў адміністрацыйных штрафаў склала Br765,3 млн. Па выніках праверак у бюджэт таксама даналічана Br37,8 млн. падаткаў. Сярод выяўленых парушэнняў - факты незарэгістраванай і безліцэнзійнай дзейнасці, звязаныя з абаротам алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі, тытунёвых вырабаў, піва. Таксама ўстаноўлены парушэнні заканадаўства, якое рэгулюе абарот тавараў, што падлягаюць маркіроўцы кантрольнымі знакамі, парадку захоўвання і транспарціроўкі тавараў, парадку прыёму наяўных грашовых сродкаў і выкарыстання касавых апаратаў. У студзені-маі бягучага года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ў вобласці праведзена на 524 аператыўныя праверкі менш.-0-