Падаткоўцы ў Віцебскай вобласці ў І квартале ўстанавілі неадлюстраванне выручкі ад рэалізацыі на Br24,7 млрд.
22 мая, Віцебск /Дзіяна Курыло – БЕЛТА/. Падатковыя інспекцыі ў Віцебскай вобласці ў студзені-сакавіку бягучага года ўстанавілі неадлюстраванне ў падатковых дэкларацыях выручкі ад рэалізацыі на Br24,7 млрд., паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-цэнтры інспекцыі МПС па Віцебскай вобласці.
Гэта парушэнне ўстаноўлена падаткавікамі па выніках 93 праверак арганізацый. Падатковымі органамі з сум, што хаваюцца ад падаткаабкладання выручкі, разлічаны падаткі і зборы. Па выніках гэтых праверак у бюджэт даналічана Br2,1 млрд., у тым ліку Вr1,6 млрд. падаткаў.
З правераных 51 арганізацыя прымяняла спрошчаную сістэму падаткаабкладання. Сума выручкі, што хаваецца ад падаткаабкладання, па выніках іх праверак склала Br1,2 млрд. рублёў, у бюджэт даналічана Br268 млн., у тым ліку падаткаў, збораў на суму Br201 млн.
Матэрыялы трох праверак накіраваны ў праваахоўныя органы, па выніках разгляду якіх узбуджана тры крымінальныя справы ў дачыненні да службовых асоб арганізацый. -0-