Падаткоўцы Віцебскай вобласці даналічылі больш за Br800 млн па выніках праверак сферы аўтасэрвісу
11 чэрвеня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Падаткоўцы Віцебскай вобласці ў студзені-маі па выніках праверак сферы аўтасэрвісу і гандлю аўтазапчасткамі даналічылі ў бюджэт падаткаў і збораў, а таксама прымянілі эканамічных санкцый на агульную суму звыш Br800 млн. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-цэнтры абласной інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах.
Сярод парушэнняў падаткоўцы выявілі прымяненне незаконных спосабаў мінімізацыі выплачваемых падаткаў у дзейнасці двух прадпрыемстваў Віцебска і Полацка, якія спецыялізуюцца на аптовым гандлі запаснымі часткамі. З мэтай заніжэння падатковай базы службовыя асобы арганізацый выкарыстоўвалі ў бухгалтарскім уліку падробленыя ўліковыя дакументы, якія адлюстроўвалі фіктыўныя гаспадарчыя аперацыі. Усяго па выніках комплексных праверак суб'ектаў гаспадарання сферы аўтасэрвісу і гандлю аўтазапчасткамі да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 40 службовых асоб.
Асаблівую ўвагу падатковыя органы надавалі выяўленню фактаў незарэгістраванай прадпрымальніцкай дзейнасці ў сферы аўтасэрвісу. Так, падчас аператыўных праверак устаноўлена больш за 90 фактаў нелегальнай дзейнасці грамадзян. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 50 парушальнікаў, з якіх 33 чалавекі панеслі пакаранне за паўторныя факты ажыццяўлення дзейнасці без дзяржаўнай рэгістрацыі. Памер штрафных санкцый склаў больш за Br30 млн., у даход бюджэту канфіскавана таварна-матэрыяльныя каштоўнасці на Br7,4 млн.-0-