Падаткоўцы Віцебскай вобласці па выніках праверак гандляроў запчасткамі даналічылі амаль Br280 млн. падаткаў

17 чэрвеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Па выніках праверак гандляроў запчасткамі да аўтамабіляў падатковыя інспектары даналічылі падаткаў амаль на Br280 млн, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ па Віцебскай вобласці. У студзені - маі па выніках 88 праверак суб'ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці і фізічных асоб, якія рэалізуюць запасныя часткі да транспартных сродкаў, даналічана падаткаў у суме Br279,3 млн, арыштавана і канфіскавана таварна-матэрыяльныя каштоўнасці і незаконна атрыманыя даходы на Br298,9 млн. Акрамя таго, устаноўлена тры факты незарэгістраванай прадпрымальніцкай дзейнасці. Сума накладзеных штрафаў склала Br105,9 млн. Падатковыя органы праверылі таксама інтэрнэт-крамы па продажы запчастак. Адзін з уладальнікаў такой крамы быў падвергнуты адміністрацыйнаму спагнанню па артыкуле 12.18 КоАП Беларусі ў выглядзе штрафу ў памеры Br2,2 млн за рэалізацыю тармазных дыскаў без неабходных дакументаў. -0-