Падатковыя органы Віцебскай вобласці ў 2010 годзе канфіскавалі з ценявога абароту больш за Br4 млрд.

27 студзеня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Падатковыя інспекцыі Віцебскай вобласці ў 2010 годзе вынялі з ценявога абароту незаконна атрыманых даходаў і таварна-матэрыяльных каштоўнасцей на агульную суму больш за Br4 млрд. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-цэнтры абласной інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах. Спецыялісты падатковага ведамства правялі каля 4 тыс. тэматычных аператыўных праверак, пры гэтым іх колькасць скарацілася на 16% у параўнанні з 2009 годам. Практычна пры кожным праверачным мерапрыемстве выяўляліся факты парушэння падатковага і іншага заканадаўства, кантроль за выкананнем якога ўскладзены на падатковыя органы. Усяго па выніках праверак у бюджэт даналічана звыш Br60 млн. падаткаў і збораў, парушальнікі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці на агульную суму амаль Br1,5 млрд. Сярод выяўленых парушэнняў больш за 2 тыс. фактаў ажыццяўлення незарэгістраванай прадпрымальніцкай дзейнасці, амаль тысяча парушэнняў у сферы абароту алкагольнай і нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі, тытунёвых вырабаў і нафтапрадуктаў. Акрамя таго, устаноўлена больш за тысячу парушэнняў парадку прыёму наяўных грашовых сродкаў і выкарыстання касавых апаратаў, а таксама больш за 150 парушэнняў заканадаўства, што рэгулюе абарот тавараў, якія падлягаюць маркіроўцы кантрольнымі (ідэнтыфікацыйнымі) знакамі.-0-