Падатковыя органы Віцебскай вобласці ў I квартале канфіскавалі з ценявога абароту амаль Br1,5 млрд.

28 красавіка, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Падатковыя інспекцыі Віцебскай вобласці ў студзені-сакавіку 2011 года канфіскавалі з ценявога абароту незаконна атрыманых даходаў і таварна-матэрыяльных каштоўнасцей на агульную суму амаль Br1,5 млрд. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-цэнтры абласной інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах. У першым квартале спецыялісты падатковага ведамства правялі больш за 670 тэматычных аператыўных праверак, пры гэтым іх колькасць скарацілася больш чым на траціну ў параўнанні з аналагічным перыядам 2010 года. Парушэнні падатковага заканадаўства выяўляліся пры кожнай праверцы. Усяго па выніках аператыўна-рэйдавай работы ў бюджэт даналічана звыш Br30 млн. падаткаў і збораў, парушальнікі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці на агульную суму больш Br320 млрд. Сярод выяўленых парушэнняў - 328 фактаў ажыццяўлення незарэгістраванай прадпрымальніцкай дзейнасці і дзейнасці без ліцэнзій. Акрамя таго, было ўстаноўлена амаль 250 парушэнняў парадку прыёму наяўных грашовых сродкаў і выкарыстання касавых апаратаў, амаль 50 парушэнняў парадку набыцця, захоўвання і транспарціроўкі тавараў, а таксама проціпраўных дзеянняў, звязаных з маркіроўкай тавараў кантрольнымі (ідэнтыфікацыйнымі) знакамі.-0-