Падатковыя органы Віцебскай вобласці ў студзені-красавіку выявілі звыш 400 фактаў нелегальнай дзейнасці грамадзян
24 мая, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Падатковыя інспекцыі Віцебскай вобласці ў студзені-красавіку выявілі звыш 400 фактаў ажыццяўлення грамадзянамі прадпрымальніцкай дзейнасці без дзяржаўнай рэгістрацыі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-цэнтры абласной інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах.
Па выніках кантрольных мерапрыемстваў да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута больш за 150 грамадзян, якія здзейснілі правапарушэнне паўторна. Сума накладзеных адміністрацыйных штрафаў склала Br35 млн. У даход дзяржавы канфіскавана таварна-матэрыяльныя каштоўнасці і незаконна атрыманы даход на агульную суму каля Br55 млн. Сярод выяўленых парушэнняў было 65 фактаў аказання фізічнымі асобамі паслуг па рамонце кватэр без дзярж рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка.
Усяго па выніках тэматычных аператыўных праверак за чатыры месяцы з "ценявога" абароту выключана грашовых сродкаў і таварна-матэрыяльных каштоўнасцей на агульную суму звыш Br2 млрд., парушальнікам прад'яўлены адміністрацыйныя санкцыі на агульную суму амаль 460 млн. Пры гэтым колькасць аператыўных праверак скарацілася амаль на траціну ў параўнанні з аналагічным перыядам 2010 года і склала 957, у кожнай з якіх былі выяўлены парушэнні падатковага і іншага заканадаўства. -0-