Падатковыя органы Віцебскай вобласці ў студзені-жнівень выявілі больш за 30 фактаў незаконных валютных аперацый

12 верасня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Супрацоўнікі падатковых інспекцый Віцебскай вобласці ў студзені-жнівень выявілі больш за 30 фактаў незаконных валютных аперацый, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-цэнтры абласной падатковай інспекцыі.

У ходзе аператыўных мерапрыемстваў падаткавікі ўстанавілі 20 парушальнікаў парадку ажыццяўлення валютных аперацый. Усе парушальнікі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 12.2 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Беларусі, агульны памер штрафных санкцый склаў Br13,7 млн.

Па выніках праверак з незаконнага абароту канфіскавана $1,3 тыс., 400 еўра і больш за 34 тыс. расійскіх рублёў.-0-

Аддзяленне начнога знаходжання для асоб без пэўнага месца жыхарства адкрыецца ў кастрычніку ў Оршы

12 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Аддзяленне начнога знаходжання для асоб без пэўнага месца жыхарства адкрыецца ў кастрычніку ў Оршы, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Аршанскага гарвыканкама Аляксандр Карцаў.

Аб'ект размешчаны на базе корпуса былой Чыгуначнай бальніцы горада. Адначасова ў ім змогуць размясціцца 20-25 чалавек. Для іх абсталяваны спецыяльныя месцы для начлега і пакой для прыёму ежы. Будзе працаваць лекар.

У цяперашні час у аддзяленні завяршаюцца рамонтныя работы. Плануецца, што першыя пастаяльцы змогуць спыніцца ў ім ужо ў кастрычніку. Фінансаванне аб'екта вядзецца са сродкаў мясцовага бюджэту. "У цяперашні час у Оршы зарэгістравана больш за 10 асоб без пэўнага месца жыхарства, таму патрэба ў дадзеным аддзяленні, безумоўна, ёсць", - дадаў Аляксандр Карцаў. 

Як адзначылі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама, гэта другі аб'ект у вобласці, прызначаны для начнога знаходжання бяздомных людзей. Першы, разлічаны на адначасовае знаходжанне 36 чалавек, быў адкрыты ў мінулым годзе ў Віцебску. "Яго функцыянаванне аказалася запатрабавана, прычым найбольш актыўна ў восеньска-зімовы перыяд", - падкрэслілі спецыялісты, адзначыўшы, што ў цяперашні час пастаўлена задача стварыць такія ж аддзяленні або цэнтры ў Полацку і Наваполацку.-0-