Падаткоўцы Віцебскай вобласці ў студзені канфіскавалі з ценявога абароту даходаў і тавараў на Br65,5 млн.

23 лютага, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Падатковыя інспекцыі Віцебскай вобласці ў студзені канфіскавалі з ценявога абароту незаконна атрыманых даходаў і таварна-матэрыяльных каштоўнасцей на агульную суму каля Br65,5 млн., паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-цэнтры інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Віцебскай вобласці. Спецыялісты падатковага ведамства ў студзені правялі амаль 50 пазапланавых аператыўных праверак. У ходзе праверачнай работы выяўлена 17 фактаў вядзення суб'ектамі гаспадарання дзейнасці без наяўнасці ліцэнзіі, а таксама ўстаноўлены даход ад такой дзейнасці ў суме Br59,4 млн. Па матэрыялах праверак складзена 13 адміністрацыйных пратаколаў. Нарушальнікі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафаў на суму Br7,7 млн. У даход дзяржавы звернута звыш Br15 млн. незаконна атрыманага даходу. Так, пры праверцы салона прыгажосці аднаго з прыватных прадпрыемстваў абласнога цэнтра выяўлены факт аказання паслуг салярыямі без наяўнасці адпаведнай ліцэнзіі. Даход ад незаконнай дзейнасці склаў каля Br6 млн. Матэрыялы праверкі накіраваны ў гаспадарчы суд Віцебскай вобласці для прыцягнення вінаватых асоб да адміністрацыйнай адказнасці.-0-