Падатковыя органы Віцебскай вобласці ў студзені-маі па выніках праверак далічылі ў бюджэт больш за Br8 млрд.

25 чэрвеня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Падатковыя інспекцыі Віцебскай вобласці за студзень-май даналічылі ў бюджэт больш за Br8 млрд. падаткаў і збораў па выніках кантрольных мерапрыемстваў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-цэнтры інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Віцебскай вобласці. За гэты перыяд праведзена больш за 3,5 тыс. праверак выканання заканадаўства суб'ектамі гаспадарання, пры гэтым парушэнні выяўлены ў 88% выпадкаў. Акрамя таго, кантроль за абгрунтаванасцю вяртання ПДВ дазволіў прадухіліць незаконнае ўтварэнне з бюджэту Br5,9 млрд., у тым ліку больш за Br2 млрд. пры экспартных аперацыях беларускіх прадпрыемстваў з расійскімі контрагентамі. Усяго ў студзені-маі даходы кансалідаванага бюджэту Віцебскай вобласці склалі звыш Br1,5 трлн., у тым ліку ў рэспубліканскі бюджэт паступіла Br775,1 млрд., у мясцовы - амаль Br730 млрд. Асноўнымі даходнымі крыніцамі з'яўляюцца акцызы - іх удзельная вага склала 32,7% у агульным аб'ёме паступленняў, ПДВ - 22,9%, падаходны падатак - 12,4%, падатак на прыбытак - 7,3%. Паводле дадзеных на 1 чэрвеня, запазычанасць суб'ектаў гаспадарання вобласці па плацяжах у бюджэт склала каля Br18 млрд. і скарацілася на Br2 млрд. у параўнанні з пачаткам года. Усяго ў фарміраванні даходнай часткі кансалідаванага бюджэту вобласці прымаюць удзел звыш 459 тыс. плацельшчыкаў, у тым ліку больш за 16 тыс. юрыдычных асоб, амаль 30 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама каля 414 тыс. фізічных асоб.-0-