Падаткоўцы Віцебскай вобласці ў студзені-маі выявілі больш за 20 фактаў незаконнай скупкі металалому

1 ліпеня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Падатковыя інспекцыі Віцебскай вобласці ў студзені-маі выявілі больш за 20 фактаў незаконнай дзейнасці па зборы і скупцы металалому, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-цэнтры абласной інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах. Сярод парушальнікаў як фізічныя асобы, якія займаліся прадпрымальніцкай дзейнасцю без дзяржаўнай рэгістрацыі, так і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія нарыхтоўвалі металічны лом без наяўнасці ліцэнзіі. Па выніках кантрольных мерапрыемстваў канфіскавана амаль 79 т металалому на агульную суму каля Br30 млн., восем транспартных сродкаў агульным ацэначным коштам больш за Br66 млн. Акрамя таго, падаткоўцы ўстанавілі незаконна атрыманы даход нелегаламі на суму звыш Br50 млн. Пастановай Гаспадарчага суда вобласці да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 19 парушальнікаў, агульны памер штрафаў склаў Br3,6 млн. У даход бюджэту звернуты таварна-матэрыяльныя каштоўнасці, незаконны даход, а таксама транспартныя сродкі, якія сталі прадметамі здзяйснення правапарушэнняў, на агульную суму звыш Br75 млн.-0-