Падатковыя органы Віцебскай вобласці ў студзені-веражні вышэй за Br3 млрд. з теневого абароту.
15 лістапада, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Падатковыя інспекцыі Віцебскай вобласці ў студзені-верасні дасталі з ценявога абароту незаконна атрыманых даходаў і таварна-матэрыяльных каштоўнасцей на агульную суму больш за Br3 млрд. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-цэнтры абласной інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах.
За дзевяць месяцаў спецыялісты падатковага ведамства правялі больш за 3 тыс. тэматычных аператыўных праверак, пры гэтым іх колькасць скарацілася амаль на 21% у параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года. Практычна падчас кожнага праверачнага мерапрыемства выяўляліся факты парушэння падатковага і іншага заканадаўства, кантроль за выкананнем якога ўскладзены на падатковыя органы. Усяго па выніках праверак у бюджэт даналічана звыш Br45 млн. падаткаў і збораў, парушальнікі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці на агульную суму амаль Br1,2 млрд.
Сярод выяўленых парушэнняў амаль 1,7 тыс. фактаў ажыццяўлення незарэгістраванай прадпрымальніцкай дзейнасці і дзейнасці без ліцэнзій, больш за 430 парушэнняў у сферы абароту алкагольнай і нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі, тытунёвых вырабаў і нафтапрадуктаў. Акрамя таго, было ўстаноўлена амаль 850 парушэнняў парадку прыёму наяўных грашовых сродкаў і выкарыстання касавых апаратаў, а таксама больш за 120 парушэнняў заканадаўства, якое рэгулюе абарот тавараў, што падлягаюць маркіроўцы кантрольнымі (ідэнтыфікацыйнымі) знакамі.-0-