Падатковыя органы Віцебскай вобласці ў I квартале выявілі 240 парушэнняў абароту падакцызнай прадукцыі
29 красавіка, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Падатковыя інспекцыі Віцебскай вобласці ў студзені-сакавіку 2009 года выявілі 240 парушэнняў заканадаўства, што рэгулюе вытворчасць і абарот падакцызных тавараў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Віцебскай вобласці.
Па выніках кантрольнай работы ў даход дзяржавы звернута падакцызных тавараў і выручкі ад іх рэалізацыі на агульную суму больш за Br140 млн. Акрамя таго, даналічана ў бюджэт падатковых плацяжоў у памеры Br750 млн. па выніках праверак суб'ектаў гаспадарання, якія ажыццяўляюць вытворчасць і абарот падакцызных тавараў. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 30 юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, 13 службовых асоб прадпрыемстваў і арганізацый, а таксама 195 грамадзян. Сума штрафаў склала амаль Br200 млн. Падатковыя інспекцыі накіравалі ў ліцэнзуючыя органы 8 прадстаўленняў аб пазбаўленні ліцэнзій суб'ектаў гаспадарання, якія парушылі заканадаўства.
Большасць парушэнняў звязана з нелегальным перамяшчэннем падакцызных тавараў на тэрыторыю Беларусі. У ходзе аператыўна-рэйдавай работы падатковыя інспектары сумесна з праваахоўнымі органамі арыштавалі амаль 1 т алкаголю, піва і нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі, каля 2 т нафтапрадуктаў, звыш 200 тыс. штук тытунёвых вырабаў на агульную суму Br46 млн.-0-