«Падатковы калькулятар» дапаможа разлічыць падаткі
У гэтым дапаможа фізічным асобам новы электронны сэрвіс «Падатковы калькулятар», які з'явіўся на сайце Міністэрства па падатках і зборах Беларусі.
Фізічныя асобы, якія не з'яўляюцца ІП, могуць самастойна разлічыць суму падаходнага падатку, паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ па Віцебскай вобласці. Сэрвіс просты і зручны, для разліку трэба толькі ўвесці неабходную інфармацыю: від і суму даходу, які падлягае падаткаабкладанню, месца асноўнай працы. Таксама ўказваюцца звесткі аб праве на падатковыя льготы і вылікі, у тым ліку наяўнасць дзяцей і ўтрыманцаў, сума расходаў на адукацыю, страхаванне, будаўніцтва жылля.
Дарэчы, у прэс-цэнтры паведамілі, што з пачатку года фізічным асобам, у якіх устаноўлена неадпаведнасць расходаў даходам, падатковымі органамі вобласці дадаткова прад'яўлена да выплаты 5,5 млрд рублёў.
На асаблівым кантролі знаходзяцца расходы фізічных асоб, звязаныя з неаднаразовым набыццём нерухомай маёмасці. Так, інспекцыяй МПЗ па Полацкім раёне ўстаноўлены чалавек, які пры нязначных даходах набыў без прыцягнення крэдытных сродкаў 2 кватэры ў Мінску. Па выніках праверкі дэкларацыі з зафіксаванага перавышэння расходаў над даходамі налічаны і прад'яўлены да выплаты падаходны падатак у суме 31,7 млн рублёў, які ў поўным аб'ёме паступіў у бюджэт.
Пытанні, якія ўзніклі па гэтай тэме, вы можаце задаць на «прамой лініі» 23 студзеня з 9.00 да 12.00 першаму намесніку начальніка інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Валерыю Мікалаевічу Лабацэвічу па тэлефоне 42-58-70. Адначасова ён будзе весці прыём грамадзян у кабінеце №203 па адрасе: Віцебск, вул. Гогаля, 8.
Алена Алімава, Віцебскія весці.