Нам маразы не страшныя

Пачатак студзеня выдаўся марозным, а значыць, час нагадаць некаторыя правілы бяспекі.

Каб пазбегнуць печных НС:

1)              прачысціце і пабяліце комін;

2)              прыбярыце перад топкай да падлогі металічны ліст;

3)              не пакідайце адкрытымі дзверцы топкі падчас эксплуатацыі;

4)              не перапярчайце печ. Пры моцных маразах печ бяспечней пратапіць два разы на суткі з некаторым інтэрвалам;

5)              не сушыце і не складзіруйце на печах і побач адзенне, паліва і іншыя гаручыя рэчывы і матэрыялы;

6)              не выкарыстоўвайце для распальвання бензін, газа і іншыя лёгкаўзгаральныя вадкасці;

7)              не пакідайце без нагляду печы, якія тапяцца, і не даручайце нагляд за імі дзецям;

8)              мінімум за 2 гадзіны да сну спыняйце тапіць печ.

Каб пазбегнуць непажаданых наступстваў пры эксплуатацыі кацельнага абсталявання:

1)              ачысціце паверхню ўнутры катла і коміна ад сажы. Выканайце пры неабходнасці іх рамонт;

2)              прамыйце сістэму ацяплення і запоўніце яе вадой;

3)              пераканайцеся ў герметычнасці катла і сістэмы ацяплення;

4)              цеплаізалюйце размешчаныя на гарышчы і ў неацяпляльных памяшканнях трубаправоды і пашыральны бак;

5)              правядзіце агляд агалоўкаў комінаў і пераканайцеся ў адсутнасці іх абмярзання і закупоркі;

6)              да пачатку распальвання катла адкрыйце лінію падпіткі сістэмы ацяплення і кантрольную

лінію запаўнення пашыральнага бака. Пераканайцеся, што ціск па манометры, устаноўленым на катле, не расце;

7)              замарожаныя сістэмы ацяплення можна адтайваць пры дапамозе гарачага пяску, вады, спецыяльным прыборам. Выкарыстоўваць адкрыты агонь забаронена.

Калі Ваш котел патрабуе рамонту або Вы сумняваецеся ў правільнасці яго прылады, пакуль не позна, устраніце непаладкі. Паверце, гэта танней, чым нанова адбудоўваць дом.

Хочацца звярнуцца да усіх дзяцей, чые састарэлыя бацькі або сваякі жывуць адны ў прыватным сектары і маюць патрэбу ў дапамозе. Не палянуйцеся і з'ездзіце да іх, дапамажыце па гаспадарцы, пачысціце дах ад снегу, усталюйце аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, праверце спраўнасць праводкі і печы!

          Многія домаўладальнікі і квартиросъемщики ратуюцца ад холаду пры дапамозе розных электраацяпляльных прыбораў – нямала кустарнай вытворчасці. Менавіта гэтыя электрапрыборы, асабліва з адкрытымі спіралямі, устаноўленыя ў непасрэднай блізкасці ад гаручых матэрыялаў, становяцца патэнцыйнымі крыніцамі пажараў, а часам і гібелі людзей.

Што трэба рабіць, каб пазбегнуць бяды пры эксплуатацыі электраацяпляльных прыбораў:

1)    перад эксплуатацыяй электрапрыбораў неабходна ўважліва вывучыць інструкцыю па іх эксплуатацыі;

2)    нельга ўсталёўваць электраацяпляльнікі на праходзе і ў тых месцах, дзе на іх можа нешта ўпасці;

3)    нельга выкарыстоўваць электраацяпляльнікі для сушкі бялізны і абутку;

4)    нельга пакідаць без нагляду ацяпляльнікі і электрапліты;

5)    нават набыўшы "супермадэль" для ацяплення дома, пастарайцеся, каб дзеці знаходзіліся як мага далей ад прыбора;

6)    да адной крыніцы сілкавання небяспечна падключаць больш за два электрапрыборы.

7)    не дапускаць трапляння старонніх прадметаў на адкрытыя спіралі электракамінаў, не сушыць на іх рэчы.