Намолат збожжа ў гаспадарках Беларусі перавысіў 3 млн. т

6 жніўня, Мінск /Вольга Беляўская - БЕЛТА/. Гаспадаркі Беларусі пераадолелі рубяж па намалоце збожжа ў 3 млн.т, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання. Да раніцы сённяшняга дня ў сельгасарганізацыях краіны намалочана 3 млн. 265 тыс.т збожжа, у тым ліку за мінулы дзень 407 тыс.т. Па намалоце збожжа лідзіруюць гаспадаркі Мінскай вобласці, на рахунку якіх 785 тыс.т. Гаспадаркі Брэсцкай вобласці з пачатку жніва атрымалі 709 тыс.т збожжа, Гродзенскай - 587 тыс.т, Гомельскай - 550 тыс.т, Магілёўскай - 290 тыс.т, Віцебскай - 241 тыс.т. Збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы) скасілі на 832 тыс.га, што складае 35% уборачнай плошчы. Па тэмпах уборкі наперадзе гаспадаркі Брэсцкай вобласці, дзе ўжо скасілі палову плошчы збожжавых. У Гомельскай вобласці ўбралі 46%, Гродзенскай - 41%, Мінскай - 32%, Магілёўскай - 22%, Віцебскай - 19%. Пры гэтым самая высокая ўраджайнасць збожжавых у гаспадарках Гродзенскай вобласці, дзе яна дасягае 47,5 ц/га. Сярэдняя ўраджайнасць па краіне складае 39,3 ц/га, што на 2,4 ц больш у параўнанні з аналагічнай датай мінулага года. У кошт дзяржзаказу ўжо здадзена 193,8 тыс.т збожжа, што складае 19% плана. Мінсельгасхарч патрабуе ад гаспадарак максімальна задзейнічаць на палях збожжаўборачную тэхніку. Цяпер ва ўборачнай кампаніі прымаюць удзел 11 тыс. 232 збожжаўборачных машыны. У той жа час у асобных раёнах па тэхнічных прычынах прастойваюць 286 адзінак такой тэхнікі. "Паломкі павінны быць устранены ў максімальна кароткія тэрміны, усе камбайны павінны працаваць, тым больш што ўмовы надвор'я нам пакуль дазваляюць прыбіраць ураджай высокімі тэмпамі", - адзначылі ў Мінсельгасхарчы.-0-